СЛУШАТЬ
ОНЛАЙН
Сейчас играет:
Вторник, 18 августа 2020 года, 10:00

На Любанскім вадасховішчы вызначылі лепшых рыбаловаў

15 жніўня на Любанскім вадасховішчы прайшлі міжраённыя спаборніцтвы па лоўлі рыбы на летнюю паплавочную вуду, пiша газета "Голас Любаншчыны".

У іх прынялі ўдзел каманды Капыльскай, Старадарожскай і Любанскай раённых арганізацыйных структур Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў. Прычым апошняя з’яўлялася арганізатарам мерапрыемства.

Сваё майстэрства ў лоўлі рыбы прадэманстравалі як дарослыя, так і непаўналетннія аматары такога віду адпачынку.

У агульнакамандным заліку сярод юных рыбаловаў перамогу атрымалі капыляне, на другой прыступцы размясціліся любанчане, а замкнулі тройку мацнейшых старадаражане. Адзначым, у склад нашай каманды ўвайшлі 14-гадовыя Сяргей Караткевіч, Антон Грынберг і 11-гадовы Ягор Рагалевіч. Лідарамі сярод калектываў дарослых сталі старадаражане, капыляне і любанчане, якія паказалі адпаведна першы, другі і трэці рэзультаты. Дададзім, бронзу заваявала тройка ў складзе Аксаны Пятровіч, Мікалая Радкевіча і Аляксандра Рэмеза.

У індывідуальным першынстве п’едэстал гонару па выніках спаборніцтваў сярод непаўналетніх і дарослых рыбаловаў занялі прадстаўнікі Капыльскага і Старадарожскага раёнаў.

lluban.by

Прочитано 45 раз
Рейтинг@Mail.ru
Яндекс.Метрика
Каталог TUT.BY