« | Январь 2021 | » | ||||
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | 2 | 3 | ||||
4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 |
11 | 12 | 13 | 14 | 15 | 16 | 17 |
18 | 19 | 20 | 21 | 22 | 23 | 24 |
25 | 26 | 27 | 28 | 29 | 30 | 31 |
« | Январь 2021 | » | ||||
Пн | Вт | Ср | Чт | Пт | Сб | Вс |
1 | 2 | 3 | ||||
4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 |
11 | 12 | 13 | 14 | 15 | 16 | 17 |
18 | 19 | 20 | 21 | 22 | 23 | 24 |
25 | 26 | 27 | 28 | 29 | 30 | 31 |
Абласная акцыя «Мая Радзіма! Мая Беларусь!» завяршылася 8 жніўня ў Ракаве
Шматлікімі сцягамі, дзіцячымі забавамі, усмешкамі на тварах дарослых і, вядома ж, выдатнымі песнямі вядомых артыстаў краіны запомніўся сённяшні фэст у аграгарадку Ракаў. На Валожынскай зямлі, якая дала пачатак абласной маладзёжнай акцыі, і завяршылася кола канцэртных тураў, прысвечаных Году малой радзімы, піша газета «Працоўная слава».
Перад пачаткам канцэрту дзецям і дарослым было як добра пабавіць час: на плошчы Свабоды аграгарадка і бліжэйшых вуліцах разгарнуліся атракцыёны, гульнявыя пляцоўкі, выязныя гандлёвыя кропкі.
А фестываль пачаўся яркім флэшмобам, у якім паўдзельнічала самая актыўная моладзь Валожыншчыны.
…Ракаўскім ваколіцам дасталося многае: і выдатная прырода, і старажытныя гарадзішчы, і багатая спадчына продкаў. Аднак найперш гэта зямля славіцца працавітымі людзьмі, якія шчыра любяць сваю малую радзіму, нястомна ўмацоўваюць фундамент жыцця і, вядома ж, з радасцю сустракаюць гасцей. Гэта ў поўнай меры адчулі салісты арт-гурта “Беларусы”, якія першымі адрасавалі вядомыя песні нашым слаўным землякам.
Артыст беларускай эстрады Аляксей Хлястоў таксама сабраў хвалю апладысментаў. Прысутныя, добра знаёмыя з тэкстамі яго твораў, актыўна дапамагалі спеваку.
Святочную праграму працягнулі ўдзельнікі арт-гурта “Багач”. Гэты калектыў не толькі са сцэны парадаваў выканальніцкім майстэрствам: саліст спусціўся да гледачоў, каб разам з імі спець бессмяротную “Маруся раз, два, тры…”
Кацярына Лазука падарыла ракаўчанам і гасцям мерапрыемства сучасныя хіты, папулярныя ў маладзёжным асяроддзі.
А вось гурт “СССР” нагадаў пра бессмяротны подзвіг продкаў, дзякуючы каму мы сёння жывём у незалежнай Беларусі. Іх песні, напоўненыя любоўю да Радзімы і блізкіх людзей, знайшлі гарачы водгук у сэрцах гледачоў.
Канцэртную праграму закрываў маладзёжны гурт “PROвокация».
Адгучала музыка, акцыя завяршылася. Але ва ўсіх яе ўдзельнікаў засталіся выдатныя ўражанні і ўдзячнасць артыстам, якія падарылі творчасць роднаму краю і яго жыхарам.
psl.by